Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Слонимский районный исполнительный комитет
Главная / Райисполком / Структурные подразделения / Отдел культуры / Культура / ГУК «Слонимская районная библиотека имени Я. Коласа»

ГУК «Слонимская районная библиотека имени Я. Коласа»

Дзяржаўная ўстанова культуры “Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа”

Наш адрас: 

231799, Беларусь, Гродзенская вобласць, 
г. Слонім, вул. Савецкая,6. 
Тэл.: 8 (01562) 5-16-76. 
E - mail: 
slonimcbs@slonimcbs.by

Сайт: https://slonimlibkolas.by/

   




Агульныя звесткі

ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” – гэта інфармацыйны, адукацыйны і культурны цэнтр горада і раёна. Установа налічвае 18 бібліятэк:  Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа, 4 гарадскія філіялы з іх – 2 дзіцячых, 13 сельскіх філіялаў, у т. л. 12 філіялаў у аграгадках, з іх – 7 інтэграваных філіялаў. Аддаленыя маланаселеныя вёскі, якія не маюць стацыянарных бібліятэк, абслугоўвае перасоўная бібліятэка-бібліобус (Графік работы бібліобуса).

  

Агульны кніжны фонд бібліятэк установы  налічвае 349 816 экз. дакументаў.

Штогод паслугамі бібліятэк карыстаюцца звыш 12000 наведвальнікаў.
Кнігавыдача складае каля 228 600 экз. дакументаў у год.
Камп’ютарны парк бібліятэк установы налічвае 42 машыны,
 
18 бібліятэк камп’ютарызаваны, маюць выхад у Інтэрнэт, электронную пошту. Абслугоўванне чытачоў у гарадскіх філіялах установы ажыцяўляецца ў аўтыматызаваным рэжыме.

Дзейнічае 10 публічных цэнтраў прававой інфармацыі, у якія набыта і ўстаноўлена нарматыўна-прававая база “Эталон – WIN”. У раённай бібліятэцы арганізаваны штомесячныя бясплатныя кансультацыі юрыстаў для сацыяльна неабароненых жыхароў раёна.

Пры бібліятэках дзейнічае 17 аматарскіх аб’яднанняў. Для бібліятэкараў установы праходзяць заняткі факультатыва па краязнаўстве “Сустрэчы з мінулым і сучасным”. Бібліятэкі арганізуюць культурна-асветніцкія масавыя мерапрыемствы для насельніцтва, выкарыстоўваючы разнастайныя формы работы: прэзентацыі кніг, паэтычныя чытанні, літаратурныя гасцёўні, музычныя вечары, творчыя сустрэчы і інш.

Музей беларускай кнігі

http://slonimlibkolas.by/muzej-belorusskoj-knigi/

 Плённа працуе адзіны на Гродзеншчыне музей беларускай кнігі, які арганізаваны ў 1992 годзе пры цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа. У музеі сабраны каштоўныя матэрыялы з сямейнага архіва Я. Коласа, звесткі аб жыцці і творчасці слонімскіх паэтаў і пісьменнікаў.






У музеі беларускай кнігі ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа” дзейнічае выстава “Кніжныя скарбы мінулых стагоддзяў”, на якой экспануюцца рэдкія і старадаўнія кнігі канца XIX – першай паловы ХХ ст. 

Музейны пакой Алега Лойкі

http://slonimlibkolas.by/muzejnaya-komnata-o-lojki/

24 лістапада 2017 года ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа адкрыўся музейны пакой знакамітага земляка, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі, паэта, пісьменніка, навукоўца і перакладчыка Алега Антонавіча Лойкі.

Музейны пакой займае асобнае памяшканне, дзе сабраны кнігі падораныя бібліятэцы аўтарам, асабістыя рэчы, дакументы з сямейнага архіва родных пісьменніка – сястры Людмілы Антонаўны Клімовіч, унука Віталя Шалемава. Шмат кніг, фотаздымкаў падорана сябрамі і калегамі філалагічнага факультэта БДУ. У музейным пакоі прадстаўлена 105 экспанатаў.

Наведвальнікаў чакае змястоўная экскурсія, паказ прэзентацыі па жыцці і творчасці Алега Лойкі.

База дадзеных “Літаратурная Слонімшчына”

 http://slonimlibkolas.by/baza-dannyx/





Фактаграфічная база дадзеных “Літаратурная Слонімшчына” уяўляе сабой матэрыялы аб пісьменніках і паэтах – уражэнцах Слоніма і Слонімшчыны, якія цалкам або часткова звязаны жыццём і дзейнасцю з нашым краем.

 База дадзеных “Знакамітыя людзі Слонімшчыны”

 http://slonimlibkolas.by/znamenitye-lyudi-slonimshhiny/






Фактаграфічная база дадзеных “Знакамітыя людзі Слонімшчыны” уяўляе сабой кароткія біяграфіі знакамітых людзей Слонімшчыны, дзе паведамляецца, які след у гісторыі Беларусі яны пакінулі.