Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Аб раёне / Характарыстыка раёна

Характарыстыка раёна

Слонімскі раён утвораны ў 1940 годзе першапачаткова ў складзе Баранавіцкай вобласці, а ў 1954 годзе ўвайшоў у склад Гродзенскай вобласці. Размешчаны на поўдні нашай вобласці і мяжуе на захадзе з Зэльвенскім, на поўначы – з Дзятлаўскім раёнамі Гродзенскай вобласці, на ўсходзе і поўдні – з Баранавіцкім, Івацэвіцкім і Пружанскім раёнамі Брэсцкай вобласці. Заходняя частка раёна размяшчаецца ў межах Слонімскага ўзвышша, паўночна-ўсходняя – на ўскраіне Навагрудскага ўзвышша, Паўночная – у Нёманскай нізіне, Усходняя і паўднёвая часткі – на Баранавіцкай раўніне. Большая частка раёна знаходзіцца на вышыні 180-200 метраў над узроўнем мора. У паўночна-ўсходняй частцы найвышэйшы пункт-223 метра. Карысныя выкапні: торф, мел пясчана-жвіровы матэрыял, гліна, прызначаная для глыбокай керамікі, будаўнічыя пяскі і сапрапель. Па тэрыторыі раёна працякае рака Шчара з прытокамі рэк Грыўда, Бяроза, Іса, Зэльвянка. Каля 35% тэрыторыі раёна займаюць лясы: іглічныя, бярозавыя, яловыя, дубовыя. Адміністрацыйным цэнтрам раёна з'яўляецца горад Слонім. У склад раёна ўваходзіць 147 населеных пунктаў і 9 сельскіх Саветаў. Насельніцтва раёна складае 60 845 чалавек, у тым ліку ў Слоніме пражывае 48 907 чалавек, а ў сельскай мясцовасці - 11 938 чалавек. Раён займае плошчу 1,5 тыс.кв. кіламетраў. Знаходзіцца на скрыжаванні найважнейшых аўтамабільных і чыгуначных магістраляў: Масква-Мінск-Баранавічы-Брэст, Баранавічы-Гродна, Мінск-Баранавічы-Гродна. Адлегласць ад Слоніма да горада Мінска-203 км, да Брэста – 194 км, да Гродна – 142 км, да Масквы – 999 км.