Адно акно
Прыём заяў і выдачу адміністрацыйных рашэнняў ажыццяўляюць:
Прозвішча, iмя імя па бацьку |
Пасада |
Нумар
тэлефона |
кабінет |
Лагоша Марына Яўгеньеўна |
кіраўнік службы, галоўны спецыяліст упраўлення землеўпарадкавання
райвыканкама |
801562 |
107 |
Бакшанская Алена Баляславаўна |
работнік службы, метадыст дзяржаўнай установы "Слонімскі
раённы вучэбна - метадычны кабінет" |
801562 5-11-71 |
107 |
Сувік Ірына Міхайлаўна |
работнік службы, спецыяліст па сацыяльнай рабоце дзяржаўнай установы "Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага
раёна" |
801562 5-11-37 |
107 |
Траццяк Ала Мікалаеўна |
работнік службы, галоўны спецыяліст аддзела па кіраванні і распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю, прадпрымальніцтву і рэгістрацыі суб'ектаў
гаспадарання ўпраўлення эканомікі, гандлю і паслуг райвыканкама |
801562 5-11-87 |
107 |
Адрас: 231800, Гродзенская вобл., г. Слонім, вул. Чырвонаармейская, 40, 1 паверх, кабінет 107
E-mail: oo-ispolkom@slonim.gov.by
Рэжым працы: Панядзелак, аўторак, чацвер, пятнiца:
8.00 - 17.00 Серада: 8.00 - 20.00
Другая субота месяца: 9.00-13.00
Выхадны дзень - субота, нядзеля
Тэлефон службы: (8-01562) 5-11-37, 5-11-71, 5-11-87, 5-12-31
Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар па аказанні
кансультатыўнай дапамогі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур -
142.
Агульнае кіраўніцтва арганізацыяй працы і каардынацыяй дзейнасці службы "адно акно" ажыццяўляе кіраўнік спраў райвыканкама Апановіч Вячаслаў Аляксандравіч (4 паверх, кабінет № 417, тэлефон (801562) 5-15-49)
• Парадак абскарджвання адміністрацыйных працэдур
• Што такое унікальны ідэнтыфікатар
У службе «адно акно»
вядзецца прыём і ўлік апавяшчэнняў аб пачатку ажыццяўлення відаў эканамічнай
дзейнасці, уключаных у Пералік відаў эканамічнай дзейнасці, аб пачатку ажыццяўлення якіх суб'ектам гаспадарання
прадстаўляецца апавяшчэнне ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, зацверджаны
Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. .№ 7 «Аб
развіцці прадпрымальніцтва», якія паступілі ў Слонімскі раённы выканаўчы
камітэт.
Служба "адно акно" Слонімскага раённага выканаўчага камітэта З 27 лістапада 2018 г. уступіла ў законную сілу пастанова Савета Міністраў ад 17 кастрычніка 2018 г. № 740, якой устаноўлены пералік адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляюцца праз службу "адно акно". Пастанова прынята на падставеПалажэння аб парадку стварэння і дзейнасці службы "адно акно", зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202. Асноўная мэта службы "адно акно" - забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх у адпаведнасці з пералікам.
Асноўныя задачы службы "адно акно":
- забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу
"адно акно" пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем
адміністрацыйных працэдур;
- стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы
зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
- аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі
па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення
адміністрацыйных працэдур;
- забеспячэнне своечасовай і якаснай
падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- выдача адміністрацыйных рашэнняў.
Па пытаннях аказання сітуацыйнай дапамогі інвалідам розных катэгорый пры наведванні Слонімскага райвыканкама неабходна звяртацца да намесніка начальніка ўпраўлення справамі Слонімскага райвыканкама Чышчэні Жанны Генадзеўны, тэлефон (801562) 5 18 53.