Главная / Новости / Новости района
10.06.2021

Знак Пашаны – ад прафсаюза

Старшыня Слонімскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Кацярына Янаўна Руткоўская ўзнагароджана прафсаюзным Знакам Пашаны. Узнагароду Кацярыне Янаўне ўручыў старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Барыс Мікалаевіч Казялкоў. Павіншаваў К.Я. Руткоўскую са значнай падзеяй і намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Леанід Вацлававіч Адамоніс. Госці падзякавалі Кацярыне Янаўне за плённую працу, адзначылі яе ўклад у пашырэнне прафсаюзнага актыву, пажадалі далейшага плённага развіцця. Падчас працы на пасадзе старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў за апошнія 2 гады Кацярына Янаўна спрыяла ўтварэнню больш як 20 прафсаюзных арганізацый у недзяржаўным сектары эканомікі. Сёння на Слонімшчыне больш за 130 калектыўных дагавораў, заключаных у арганізацыях, у якіх дзейнічаюць пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі. А гэта – дадатковыя льготы, гарантыі і кампенсацыі працоўным. Наяўнасць калектыўнага дагавора дазваляе ў поўнай меры рэалізаваць усе нормы Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, найперш за ўсё маючыя адсылкі да калектыўнага дагавора. Алена ЛЫНЬКО. По материалам: www.slonves.by