Главная / Новости / Новости района
06.02.2025

У Слоніме праходзіць выстава, прысвечаная 85-годдзю раёна

 

5 лютага ў выставачнай зале Слонімскага краязнаўчага музея адбылася прэзентацыя выставы работ слонімскіх мастакоў пад назвай “Мая любая, родная слонімская зямля”. 

Яна прымеркавана  да 85-годдзя ўтварэння нашага раёна. На выставе экспануюцца каля двадцаці работ мастакоў, якія прадстаўляюць творчае аб’яднанне “Арт-Слонім”. 

Мастакі з вялікай любоўю да роднага краю намалявалі фрагменты розных куткоў нашага горада і раёна. Першыя наведвальнікі з вялікім задавальненнем натхняліся і любаваліся мастацтвам. 

Адзначым, што наведаць выставу і пагрузіцца ў свет мастацтва можна на працягу месяца.