Главная / Новости / Новости района
05.09.2022

Цырымонія ўзнагароджвання фіналістаў Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка - 2022"

 На адной з пляцовак у г.Добрушы Гомельскай вобласці, дзе 3-4 верасня праходзіць ХХІХ Дзень беларускага пісьменства, адбылася цырымонія ўзнагароджвання фіналістаў Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка - 2022". Дыпломы пераможцаў і каштоўныя падарункі былі ўручаны міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь Іванцом А.І. сярод іншых і юным сланімчанам: Курману Аляксею, вучню сярэдняй школы N2, і Бякрэнь Юльяне, вучаніцы Жыровіцкай сярэдняй школы. Віншуем пераможцаў і іх настаўнікаў!!!