Главная / Новости / Новости района
14.07.2020

Абласное журы высока ацаніла работы слонімцаў

Падведзены вынікі абласной выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Гарадзенскі сувенір”, у якім удзельнічалі майстры з сямнаццаці раёнаў Гродзенскай вобласці. Майстры ДУК «Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў» таксама прадставілі свае работы — Алеся Несцяровіч – кампазіцыю «Быт беларускiх сялян», Аляксандра Мароз – пано ў тэхніцы роспісу па тканіне «Беларускiя кветкi» і пано «Сядзiба Пуслоўскiх», Іна Пацынка – кампазіцыю «Абуджэнне жыцця», Ларыса Альховік – творы ў тэхніцы роспісу па шкле «Сынковiцкая царква» і «Гуканне вясны». Анастасія Зелянко з творам «Святы i абрады беларусаў», які выкананы ў тэхніцы аплікацыі саломкай, у намінацыі «Лепшы нацыянальны сувенiр, якi адлюстроўвае агульнабеларускія каштоўнасцi, традыцыйную нацыянальную культуру» стала Лаўрэатам першай ступені. Алена Міхед атрымала спецпрыз за вышытае гладдзю пано «Кветкі» (фрагмент абрадавага ручніка ў стылі дэкаратыўнага пано). Віншуем пераможцаў. 
Таццяна ДЗЕНІСЮК  
Читать далее на Слонімскі веснік: Абласное журы высока ацаніла работы слонімцаў https://www.slonves.by/?p=124114