Главная / Новости / Новости региона
06.05.2021

Адбылася чарговая анлайн-сустрэча ў рамках Пагаднення аб удзеле ў Партнёрскім альянсе раёнаў Гродзенскай вобласці “ПАР 5+”

У яе рабоце прынялі ўдзел члены Савета альянсу, каардынатары міжраённага ўзаемадзеяння, іх асістэнты, а таксама члены рабочых груп па "зялёнай эканоміцы" і АПК, турызме і дадатковай адукацыі дарослых. У якасці запрошаных экспертаў выступілі Тарасюк Сяргей Васільевіч, дырэктар Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый, Мамуль Франц Сцяпанавіч, рэгіянальны прадстаўнік па Гродзенскай вобласці Праграмы Падтрымкі Беларусі ФПГ, Аканцінаў Анатоль Дзмітрыевіч, Генеральны дырэктар Цэнтра стратэгічнага развіцця «Маркетынгавыя сістэмы». У парадак дня былі ўключаны наступныя пытанні: 
 1. Аб выніках пасяджэнняў раённых ініцыятыўных груп па абмеркаванні рашэнняў семінара 14.04.2021. 
 2. Аб арганізацыі працы рабочых груп па асноўных напрамках ўзаемадзеяння. 
 3. Аб асноўных напрамках работы “ПАР 5+” ў 2021 годзе. 
 4. Аб удзеле ў конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў. 
 Сустрэча прайшла ў рэжыме "мазгавога штурму", без традыцыйных дакладаў, паведамленняў, прэзентацый. Прадстаўнікі раёнаў праінфармавалі пра работу, якая праведзена ў рамках дамоўленасцей, дасягнутых на семінары ў Мінску, падзяліліся бачаннем вырашэння праблем, ўнеслі свае прапановы, абмеркавалі склады рабочых груп па тэмах супрацоўніцтва і арганізацыю іх працы.