18.02.2020

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, які быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА. З мэтай папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства ва ўсіх установах адукацыі і культуры будуць праведзены разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. У межах дэкады беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Слонімскага раёна для вучняў будзе праведзены абласны флаер-фэст “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…” (напісанне дыктоўкі), у якім могуць прыняць удзел педагагічныя работнікі, бацькі і іншыя прадстаўнікі грамадскасці. Шчыра віншуем з Міжнародным днём роднай мовы! Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай мовы, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.