Галоўная / Навiны / Навiны раёна
30.01.2020

Вывучаем родны край

Школьнікі 6-10 класаў Рахавіцкага ЯССШ пабывалі на экскурсіі ў Жыровіцах. У Жыровіцкім манастыры дзеці з цікавасцю пачулі гісторыю ўзнікнення Цудатворнай іконы Божай Маці, наведалі Яўленскую і Крыжаўзвіжанскую цэрквы, дзе з дазволу айца Генадзія вучні нядзельнай школы ўзняліся на хоры і праспявалі калядную песню. Цар- коўна-археалагічны музей Мінскай духоўнай семінарыі пазнаёміў з гісторыяй царкоўнага мастацтва; вучні ўбачылі ўнікальны збор рукапісных і старадрукаваных кніг, пачулі гучанне фісгармоніі. У Нікольскім храме мелі магчымасць прыкланіцца да Цудатворнай іконы і паставіць свечкі за здароўе блізкіх. Наступны пункт маршруту – Жыровіцкі аграрна-тэхнічны каледж. Падчас экскурсіі дзеці даведаліся пра арганізацыю вучэбна-выхаваўчага працэсу, змаглі наведаць вучэбныя лабараторыі, дзе на- вучэнцы на практыцы адпрацоўваюць атрыманыя веды. Прафарыентацыйная гутарка настроіла вучняў на неабходнасць стараннай вучобы ў школе.  

Читать далее на Слонімскі веснік: Вывучаем родны край http://www.slonves.by/?p=114056