Майстры аддзела рамёстваў расказалі студэнтам Слонімскага дзяржаўнага каледжа пра беларускую культуру. На традыцыйным мерапрыемстве «Часоў злучная ніць» спецыялісты пазнаёмілі моладзь з элементамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія бытуюць на тэрыторыі Слонімскага раёна, паведамілі пра беларускія святы і абрады. Навучэнцы з зацікаўленасцю разглядалі калекцыі творчых работ і з ахвотаю прымалі ўдзел у майстар-класах па вышыўцы, аплікацыі саломкай, карункапляценні, вырабе абярэгавай лялькі, роспісе па шкле, мастацкай кераміцы.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки: https://www.slonves.by/vedacz-i-perajmacz/