Галоўная / Навiны / Навiны раёна
21.02.2026

Таямніцы беларускай хаткі

Кожны человек мае глыбокую патрэбу ў сувязі са сваімі каранямі і нацыянальнай ідэнтычнасцю. Роднае, нацыянальнае — гэта не проста набор традыцый і звычаяў, гэта частка нашай душы, тое, што надае нам сілы, упэўненасці і адчуванне прыналежнасці да Беларусі. 
Менавіта таму ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ЦСАН Слонімскага раёна адчынены сапраўдны творчы куток «Таямніцы беларускай хаткі», які ўвасабляе глыбокі сэнс і багацце беларускай культуры. Кожны элемент гэтага кутка — ад вышываных ручнікоў да глінянага посуду — нясе ў сабе гісторыю і сэнс. Гэта магчымасць для наведвальнікаў адкрыць для сябе прыгажосць беларускага народнага мастацтва, зразумець значэнне сімвалаў, якія суправаджалі жыццё нашых продкаў. Асаблівае месца ў фотазоне займаюць нацыянальныя касцюмы. 
Яны не проста дэманструюць прыгажосць і разнастайнасць беларускага адзення, але і дазваляюць кожнаму адчуць сябе часткай гісторыі, прымерыць на сябе вобраз продкаў. Яркія колеры, складаныя ўзоры, вытанчаныя дэталі — ўсё гэта сведчыць пра майстэрства і творчы дух беларускіх майстрых. Гэты творчы куток стаў сапраўдным цэнтрам прыцягнення. Гэта не толькі магчымасць зрабіць прыгожыя фотаздымкі, але і нагода для размоў, абмену ўражаннямі, адчування еднасці і прыналежнасці да сваёй культуры. 
Алена ЛЫНЬКО 
 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки: https://www.slonves.by/rodnae-svayo/