24.08.2020

Сланімчукі прынялі актыўны ўдзел у мітынгу «Не дамо разваліць краіну!» у падтрымку міру, бяспекі і спакою ў Гродна

Шматлюдныя мітынгі ў падтрымку міру і бяспекі праходзяць у Беларусі. 20 жніўня да ўсеагульнай акцыі падключыўся Слонім. Жыхары раёна выйшлі на маштабнае мерапрыемства на цэнтральнай плошчы. Учора сваю грамадзянскую пазіцыю выказалі жыхары ўсёй Гродзеншчыны на масавым мітынгу на плошчы Леніна ў Гродне з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Сланімчукі, прадстаўнікі розных прафесій, таксама пабывалі на мерапрыемстве і падтрымалі заклік да недапушчэнні расколу нашай міралюбнай краіны і замахаў на яе незалежнасць.