Галоўная / Навiны / Навiны раёна
14.02.2020

Прышпіліўся сам - паклапаціся пра дзіця!

Пад такім дэвізам Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці ў перыяд з 17 лютага да 24 лютага 2020 года правядзе прафілактычную акцыю, накіраваную на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей-пасажыраў. У цяперашні час складваецца неспрыяльная абстаноўка з забеспячэннем дарожнай бяспекі дзяцей-пасажыраў. Так, у 2019 годзе пры перавозцы ў аўтатранспарце ў ДТЗ загінула 2 дзяцей, 22 дзіцяці атрымалі траўмы і калецтвы. За мінулы перыяд 2020 года аўтааварыях траўмы атрымалі 4 дзіцяці - 3 з іх з'яўляліся пасажырамі. Неабходна памятаць, што перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем: 
- дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, - ва ўзросце да пяці гадоў;
- дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустер, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, - ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў. 
Адміністрацыйная адказнасць за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей прадугледжвае папярэджанне або штраф у памеры да 4 базавых велічынь. Калі ж кіроўца парушыць правілы перавозкі дзяцей паўторна на працягу года, то яго чакае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 8 базавых велічынь. 

Дзяржаўтаінспекцыя.

 Чытаць далей на Слонімскі веснік: «прышпілілі сам - паклапаціся пра дзіця!» http://www.slonves.by/?p=115066