Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.07.2020

«П'янаму за рулём не месца!»

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у перыяд часу з 24 па 28 ліпеня 2020 года супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі будуць праведзены прафілактычныя мерапрыемствы накіраваныя на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі п'янымі вадзіцелямі. 
Бяспечнай для дарожнага руху ступені ап'янення не існуе. Любую колькасць алкаголю ў арганізме адмоўна ўплывае на свядомасць чалавека: вядзе да зніжэння здольнасці ўспрымання і ацэнкі рэчаіснасці. Адначасова ўзрастае саманадзейнасць, выразна выяўляецца пераацэнка сваіх магчымасцяў, парушаецца каардынацыя рухаў. Адміністрацыйная адказнасць за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення прадугледжвае штраф у памеры ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на тры гады. Родныя, блізкія не павінны заставацца абыякавымі да спробам п'янага кіраваць аўтамабілем. У выпадку немагчымасці самім спыніць такога кіроўцы, трэба неадкладна паведаміць пра яго ў міліцыю па нумары 102 з любога тэлефона. 
Старшы дзяржаўтаінспектар МО ДАІ Слонімскага РАУС маёр міліцыі А.І.Калинин  
Чытаць далей на Слонімскі веснік: «П'янаму за рулём не месца!» https://www.slonves.by/?p=124850