Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.02.2023

Я і Закон

Ці задумваліся вы над тым, што такое праступак, і чым гэта паняцце адрозніваецца ад правапарушэння і злачынства? Навучэнцы 6 класа Новадзявяткавіцкай СШ вырашалі гэту задачу падчас чарговага ШАГу пад агульнай назвай “Я і Закон”. Фармат дзелавой гульні дазволіў вучням часова “пасяліцца” ў краіны “Можна” і “Нельга”. Як жа хутка “жыхары” першай краіны пачалі прасіць дапамогі ў другой, таму што ўседазволенасць, якая панавала ў краіне “Можна”, прывяла не толькі да праступкаў – там пачаліся злачынствы. 
А на дапамогу прыйшоў Закон. Шляхам разгляду розных сітуацый шасцікласнікам удалося замацаваць паняцці: права, абавязкі, адказнасць. Работа ў групах дазволіла вучням пазнаёміцца з інфармацыяй пра злачынствы, за якія нясуць адказнасць непаўналетнія з 14-гадовага і 16-гадовага ўзросту. Добрым памочнікам і дарадцам у пошуках адказаў стаў Дзіцячы прававы сайт. Напрыканцы класнага мерапрыемства вучні атрымалі памяткі ад былых выпускнікоў школы. Усяго памятка налічвала дзесяць пунктаў-запаветаў, найбольш запамінальным з якіх стала народная мудрасць: “Не будзе парушэнняў – не трэба будзе несці адказнасць”. 
 Вольга Блізнюк, педагог, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 6 класа Новадзявяткавіцкай СШ Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки: https://www.slonves.by/ya-i-zakon/