Афіцыйны сайт
9 красавіка 2020

Дапамога прафсаюзаў

У сувязі з эпідэміялагічным становішчам пры Слонімскім раённым аб'яднанні прафсаюзаў створаны аператыўны штаб па рэагаванні на сённяшнюю сытуацыю. Як распавяла старшыня Слонімского раённага аб'яднання прафсаюзаў Кацярына Янаўна Руткоўская, у склад штаба ўвайшлі раённыя галіновыя прафсаюзы і старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый буйных прадпрыемстваў і арганізацый Слонімшчыны. - Асноўнай мэтай нашай працы на сённяшні дзень, - адзначыла Кацярына Янаўна, - з'яўляецца ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку распаўсюджвання вострых рэспіраторных вірусных інфекцый, абарона здароўя грамадзян, своечасовае аказанне неабходнай дапамогі работнікам арганізацый у набыцці сродкаў дэзінфекцыі і сродкаў індывідуальнай абароны. Федэрацыяй прафсаюзаў прынята рашэнне аб страхаванні медыцынскіх работнікаў хто непасрэдна працуе з хворымі COVID-19. Таксама створаны валанцёрскія атрады з ліку членаў прафсаюза сярод паўналетняй моладзі, навучэнцаў СГПТК СП, Жыровіцкага аграрна-тэхнічнага каледжа і медыцынскага каледжа, якія займаюцца дастаўкай прадуктаў харчавання і лекавых сродкаў пажылым і одинокопроживающим грамадзянам. У сувязі з гэтым, хочацца выказаць ім словы падзякі за іх ініцыятыўнасць і спагадлівасць. 
Алена Лынько. 
 Чытаць далей на Слонімскі веснік: Дапамога прафсаюзаў http://www.slonves.by/?p=119165