Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.03.2020

З любоўю да роднага слова

З 17 па 27 лютага ў дзяржаўнай установе адукацыі “Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна” праходзіла Дэкада беларускай мовы, літаратуры, мастацтва і культуры. Стэндавае афішаванне мерапрыемстваў у межах Дэкады заклікала навучэнцаў і педагогаў стаць актыўнымі яе ўдзельнікамі і каторы раз далучыцца да таямніц роднай мовы і літаратуры, народнай культуры, а таксама праявіць свой талент і эрудыцыю. У школьнай бібліятэцы была наладжана кніжная выстава “З любоўю да роднага слова”, выдадзены прэс-бюлетэнь “Пісьменнікі-юбіляры”, што дазволіла пашырыць веды пра жыццё і творчасць беларускіх аўтараў, адкрыць для сябе штосьці новае. Сапраўдны дух суперніцтва навучэнцаў праявіўся падчас гульні “Век жыві – век вучыся”, бо кожная з каманд-удзельніц хацела паказаць свае веды ў галіне беларускай мовы, літаратуры, музыкі, архітэктуры. Напэўна, адным з самых самых запамінальных мерапрыемстваў стаў літаратурны конкурс “На паэтычнай хвалі”, які сабраў усіх аматараў паэзіі. “Душа вымярае жыццё чарговае” – пад такой назвай расчыніла дзверы літаратурная гасцёўня, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння Рыгора Барадуліна. У час мерапрыемства гучалі вершы паэта, песні, напісаныя па яго творах, а таксама ўдзельнікі гасцёўні мелі магчымасць пачуць, як апошні народны паэт Беларусі сам выконвае беларускія народныя песні. Самым насычаным быў Міжнародны дзень роднай мовы, які адкрыла адзіная інфармацыйная гадзіна “Мова народа – яго святыня…”, падчас якой прагучалі ўрачыстыя словы ў гонар беларускай мовы. Быў арганізаваны флаер-фэст “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…”, у якім прынялі ўдзел і навучэнцы. і педагогі ўстановы. Сорак вучняў праверылі сваю пісьменнасць у час Гродзенскага абласнога дыктанта “Праўда-памяць”. З вялікім жаданнем цікавымі словамі падзяліліся вучні ў рамках акцыі “Маё любімае беларускае слова”. Аматары малявання прынялі ўдзел у выставе-конкурсе “РАСчытаем кнігу”. На працягу правядзення Дэкады ва ўстанове праходзілі “Вясёлыя перапынкі” з дэманстрацыяй беларускамоўных мультфільмаў, а таксама музычныя хвіліны “А музыка гучыць”. Самыя актыўныя ўдзельнікі Дэкады беларускай мовы, літаратуры, мастацтва і культуры атрымалі дыпломы.  Читать далее на Слонімскі веснік: З любоўю да роднага слова http://www.slonves.by/?p=117176