Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.02.2020

“Вучымся размаўляць па-беларуску разам”

У рамках дэкады беларускай мовы, літаратуры і мастацтва, 20 лютага, выхаванцы ДУА “Яслі-сад № 16 г.Слоніма” прынялі удзел у пазнавальна-забаўляльным мерапрыемстве “Смак роднай мовы”. Дзеці прынялі ўдзел у гульні “Вучымся размаўляць па-беларуску разам”, здзейснілі падарожжа у краіну беларускай казкі і паспрабавалі свае здольнасці ў тэатралізаванай і выканаўчай дзейнасці, замацавалі формулы этыкету, пазнаёміліся з беларускім арнаментам і значэннямі яго сімвалаў, зашыфравалі ў схемы вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, а потым самастойна іх расказалі, складалі рыфмаваныя творы на роднай мове. 21 лютага выхаванцы наведалі бібліятэку, дзе з імі была праведзена пазнавальная бяседа “Каб мова родная гучала”. Дзеці дэкламавалі вершы беларускіх пісьменнікаў, разглядалі малюнкі беларускіх ілюстратараў, адгадвалі загадкі пра прадметы быту беларусаў. А для бацькоў выхаванцаў работнікі бібліятэкі падрыхтавалі і перадалі памятку “Восем крокаў насустрач роднай мове”. Читать далее на Слонімскі веснік: “Вучымся размаўляць па-беларуску разам” http://www.slonves.by/?p=116542