Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт
06.01.2021

Стала вядома імя пакупніка сінагогі

Як пісала наша газета раней, на аўкцыёне, які прайшоў у Гродн, была прададзеная слонімская харальная сінагога. Ўладальніцай архітэктурнага помніка 17 стагоддзя стала пісьменнік і педагог Іаана Рыўз. Яна з'яўляецца членам Саюза Музычных Дзеячаў Беларусі, а таксама Еўразійскай Творчай Гільдыі (Лондан). Казкі Іааны Рыўз на англійскай мове прынеслі ёй званне лаўрэата міжнароднага конкурсу «Адкрытая Еўразія», які праходзіў у Лондане ў 2018 годзе. А казкі ў рускамоўнай версіі былі высока ацэнены на міжнародным літаратурным конкурсе «Захавальнікі спадчыны ў дзеянні», які адбыўся ў тым жа годзе ў Празе. Нядаўна Іаана Рыўз прадставіла сваю творчасць на фестывалі брытанскай культуры «The Great British Festival» у Мінску. Інтэрв'ю з Іаанай Рыўз чытайце ў найбліжэйшым друкаваным нумары «СВ».  Алена Лынько  Крыніца: https://www.slonves.by/stalo-izvestno-imya-pokupatelya-sinagogi/