Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

24 мая 2021

Сям’я – сімвал жыцця

Адразу пяць святочных масавых мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню сям’і, адбылося ў мінулыя выхадныя ў клубных установах Слонімскага раёна. Усе імпрэзы прайшлі на светлай, высокай, урачыстай ноце. Ярка прагучалі святы ў Вялікіх Шылавічах і Сурынцы. Сям’я ёсць вялікі цуд і гэта — галоўнае ў жыцці, у адзін голас сцвердзілі яны. Захапляльныя гульнёвыя праграмы, вясёлыя конкурсы, новыя канцэртныя нумары, шмат цікавых “разынак”, — усё стварала святочны настрой для бацькоў і дзяцей, якія прыйшлі на свята разам. Надзвычай відовішчны канцэрт прайшоў у Васілевіцкім цэнтры народнай творчасці падчас свята “Мы с тобой два берега у одной реки”. Новыя вакальныя нумары, новыя твары на сцэне і арыгінальная падача музычнага матэрыялу былі годна ацэнены ўдзячнымі слухачамі. У аграгарадках Азярніца, Жыровічы і Навасёлкі да Дня сям’і былі прымеркаваны тэматычныя праграмы, падчас якіх гулялі, спявалі, чыталі вершы, танчылі і частаваліся слодычамі. А ў Сялявічах маладыя сем’і прынялі ўдзел у вечары сямейнага адпачынку, дзе малыя гулялі разам з бацькамі, будавалі для іх казачныя дамы з канструктара “Лега” і ўсе разам пілі смачную гарбату. Творчыя маладыя сем’і атрымалі на памяць аб свяце сувенірныя медалі. 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки: https://www.slonves.by/syamya-simval-zhyczczya/