14.05.2020
Піца з інфармацыяй пра бяспеку
У Слонімскім раёне, як і ва ўсёй рэспубліцы, стартавала пажарна-прафілактычная акцыя "Не пакідайце дзяцей адных!». З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, інспектары прапаганды Слонімскага райаддзела па НС выкарыстоўваюць розныя спосабы інфармавання насельніцтва. Да правядзення акцыі з задавальненнем падключылася служба дастаўкі піцы ТАА «Эларио». Цяпер разам з духмянай піцай сланімчукі атрымліваюць карысную інфармацыю з правіламі, як забяспечыць бяспеку дзяцей дома, на вуліцы і ў месцах з масавым знаходжаннем людзей.
Юрый Булыка, інспектар Слонімскага РАНС
Чытаць далей на Слонімскі веснік: Піца з інфармацыяй пра бяспеку https://www.slonves.by/?p=120951