Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
28.05.2025

ПЕРАМОГА НА РЭСПУБЛІКАНСКІМ ФЕСТЫВАЛІ

  Слонімскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры стаў пераможцам у намінацыі «Лепшая калекцыя выставачных работ фестывалю-кірмашу» на XVI рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў «ВЯСНОВЫ БУКЕТ», які адбыўся ў Мінску 24 мая.  Вышытыя ручнікі прадэманстравала народны майстар Рэспублікі Беларусь — Алена Міхед, пано ў тэхніцы «аплікацыя саломкай» Анастасія Зелянко (носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь «Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення»); тэматычныя пано ў тэхніцы выцінанка Людміла Руткоўская (носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь «Беларускае мастацтва выцінанкі»); ткацтва паясоў — Вера Дзевятчанка, карункапляценне — Ірына Герасімчык, роспіс па шкле — Марыя Зелянко — майстры народных мастацкіх рамёстваў. Для гасцей фестываля слонімскія майстрыхі  правялі майстар-класы па гэтых накірунках .  А таксама былі прадстаўлены адноўленыя рэплікі трох жаночых святочных сельскіх касцюмаў Панямоння, вывучаных і пашытых майстрамі аддзела рамёстваў Інай Пацынка і Верай Дзевятчанка, вытканых на кроснах палотнах і ўпрыгожаных ручной вышыўкай Аленай Міхед. Важна адзначыць, што ў сваіх работах таленавітыя майстры паказалі адноўленыя рамесныя беларускія традыцыйныя тэхнікі свайго рэгіёну, у якіх працавалі нашы продкі, што і дала высокую ацэнку кампетэнтнага журы.