Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.04.2020

На вуліцы Баграціёна згарэла гаспабудова

2020/04/28 ў 22-40 у цэнтр аператыўнага кіравання Слонімскага РАНС паступіла паведамленне аб узгаранні гаспадарчай пабудовы на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў г. Слонім па вул. Баграціёна. Як аказалася, пажылая жанчына спальвала галінкі ў металічнай печы, усталяванай на тэрыторыі прысядзібнага ўчастка, пасля чаго пайшла дадому. Дзверцы паддувала засталася адкрыта. Праз некаторы час іскры з печы трапілі на побач размешчаны драўляны хлеў, запаліўшы яго. Увагу звярнуў мужчына на аўтамабілі: прыцягнуў густы дым. Пад'ехаўшы бліжэй да ўчастку, ён убачыў падпаленую пабудову, пра што паведаміў у службу МНС па тэлефоне 101. Ратавальнікі, якія прыехалі да месца выкліку аператыўна ліквідавалі пажар, не даўшы агню распаўсюдзіцца на суседнія пабудовы. У выніку гаспадарчая пабудова знішчана. Як мяркуецца, прычына пажару - парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печы. Па факце здарэння праводзіцца праверка. Паважаныя грамадзяне! МНС нагадвае, што пры эксплуатацыі печаў не дапускаецца:  - ажыццяўляць топку няспраўных і (або) не адпаведных патрабаванням нормаў печаў;  - прымяняць для распальвання печы ЛВЖ і ГЖ;  - выкарыстоўваць для топкі печаў дровы, даўжыня якіх перавышае памеры топкі;  - тапіць печы з адкрытымі дзверцамі;  - пераграваць печы;  - пакідаць без нагляду печы, а таксама даручаць нагляд за імі дзецям.  Юрый Булыка, інспектар Слонімскага РАНС  Чытаць далей на Слонімскі веснік: На вуліцы Баграціёна згарэла хозпостройка https://www.slonves.by/?p=120190