Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.03.2020

Квітней, мая родная мова!

Слова маё! Я ў цябе не прашу  Ні слова, ні ўзнагарод.  Ціха і проста зайдзі ў душу І застанься там… назаўсёды…. Г. Бураўкін   Любоўю і цікавасцю да мілагучнага беларускага слова былі прасякнуты ўсе мерапрыемствы, якія прайшлі ў рамках дэкады беларускай мовы, літаратуры, культуры і мастацтва ў Сялявіцкай базавай школе. Вучні 5-9 класаў з задавальненнем прынялі ўдзел у квэст-гульні “З родным словам па жыцці”, якая абудзіла ў іх цікавасць да вывучэння беларускай мовы і літаратуры. У квэст-гульні ўдзельнічалі чатыры зборныя каманды, якія спаборнічалі ў веданні літаратурных і фальклорных твораў, уменні перакладаць на беларускую мову і тлумачыць разнастайныя фразеалагізмы. Завяршылася квэст-гульня падвядзеннем вынікаў і ўзнагароджаннем пераможцаў. Кожны ўдзельнік квэст-гульні ўзбагаціўся новымі ўражаннямі і пачуццямі, тым самым наблізіўшыся хоць часцінкай сваёй душы да выканання запавету беларускага паэта Францішка Багушэвіча: “Не пакідайце ж мовы беларускай, каб не ўмёрлі!”. Незвычайна адсвяткавалі і Міжнародны дзень роднай мовы ў нашай установе. У фае школы сабраліся ўсе, хто пажадаў прызнацца ў любові да сваёй роднай матчынай мовы. Падчас правядзення флаер-фэсту вучні называлі не толькі цікавыя самабытныя беларускія словы, але і малявалі іх выявы на флаерах. Панцак, гарбата, вантрабянка, знічка, гумовікі, хрушч, брыль… гэта толькі частка той багатай моўнай спадчыны, якую важна ведаць і захаваць кожнаму беларусу. Працягам святкавання Дня роднай мовы стала таксама і напісанне абласнога дыктанта, актыўны ўдзел вучняў і настаўнікаў у якім прыемна здзівіў. Завяршальным акордам дэкады стала правядзенне конкурсу чытальнікаў вершаў “Мая зямля, мая Радзіма названа светла – Беларусь”, падчас якой гучалі цудоўныя вершы на беларускай мове як малодшых вучняў, так і старшакласнікаў, прысвечаныя Беларусі. Спадзяёмся, што дэкада, якая была прысвечана беларускай мове, літаратуры, культуры і мастацтву нікога не пакінула раўнадушным, і мы, настаўнікі, разам са сваім вучнямі змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса, — гонар за сваю мову. Читать далее на Слонімскі веснік: Квітней, мая родная мова! http://www.slonves.by/?p=116980