25.01.2021
Калядкі ў дзіцячым садку
У дзіцячым садку стала добрай традыцыяй праводзіць Калядкі. Дзецям вельмі падабаецца сустракаць у сябе ў гасцях калядоўшчыкаў, удзельнічаць у традыцыйных калядных гульнях, вадзіць карагоды, адорваць пачастункамi, слухаць весёлые песенькі-калядкі, якія ўслаўляюць гаспадароў за шчодрасць, дабрыню, гасціннасць, нясуць пажаданне здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь новы год. Святочнае мерапрыемства было арганізавана з мэтай знаёмства дзяцей са старадаўнімі беларускімі традыцыямі, выхавання пачуцця калектывізму, сяброўства, радасці зносін. Калядоўшчыкі прайшлі па ўсяму дзіцячаму садку з песнямі. Добры эмацыйны настрой падарылі дзецям і супрацоўнікам дзіцячага садка: гучалі калядныя песні, прыказкі, заклiчкi, якія ўслаўлялі Каляду. Ва ўсіх удзельнікаў калядак засталіся добрыя эмоцыі аб свяце.
Т. Старук, заместитель заведующего по основной деятельности ГУО «Ясли-сад № 11 г. Слонима»
Источник: https://www.slonves.by/kalyadki-%d1%9e-dziczyachym-sadku/