25.10.2021
Юбілей слонімскай паэтэсы Ірыны Войтка
Беларуская паэтэса са Слоніма, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ірына Антонаўна Войтка з’яўляецца аўтаркай дзвюх паэтычных зборнікаў: «Спасціжэнне» (2003) і «Пагляджу вачамі неба» (2010). Вершы яе друкаваліся ў рэспубліканскіх газетах і часопісах, у калектыўных зборніках паэзіі «Золак над Шчарай» (1994), «Зоры над Зальвянкай» (2008), «Паэтычная Слонімшчына»(2000), «Пад гукі паланэза» (2005), “ Старонка” (2019), у хрэстаматыі для старшакласснікаў «Сэрцам роднага слова краніся» (1998), зборніку гістарычнай літаратуры «Бацькаўшчына» (2000), «Дзень паэзіі 2006», «Маладосць» (1992, 2007г.г.), «Пралеска»(2005,2018), «Роднае слова» (1998), у літаратурных альманахах Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі «На Нёманскай хвалі» і ў іншых выданнях. Вершы І.Войтка перакладаліся на рускую і ўкраінскую мовы.
Ірына Антонаўна Войтка нарадзілася ў вёсцы Каралін Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці ў 1961 годзе. Скончыла філфак БДУ імя Леніна.
Вершы пачала пісаць яшчэ ў дзяцінстве, калі вучылася ў Каралінскай школе. Хросным бацькам у паэзіі стаў кіраўнік ліаратурнага аб’яднання “ Зоры над Зальвянкай” пры раённай газеце “ Праца” Петр Марціноўскі, які друкаваў творы школьніцы ў газеце. . Асабліае уздзеянне на фарміраанне паэтычных здольнасцей Ірыны аказалі выкладчыкі універсітэта: паэты Алег Лойка, Ніл Гілевіч.
Лірыка Ірыны Войтка напоўнена яркімі назіраннямі з жыцця сучаснага чалавека, разважаннямі аб сэнсе быцця, аб пачуццях і жарсцях чалавечых. Яе паэзія па-філасофску глыбакадумная і інтымна-пранікнёная, звонкая і празрыстая, і ў той жа час поўная эфектных метафар. Але адметнай асаблівасцю ўсіх твораў паэткі з’яўляецца тое, што ў iх адчуваецца подых роднай зямлі, гучыць, пераліваецца на ўсе лады голас роднага краю.
Тэматыка яе твораў разнастайная: аб роднай прыродзе, прыгажосці і вечнасці жыцця, аб продках і маці, аб духоўнасці і вечных ісцінах. Патрыятычная тэма займае вялікае месца ў творчасці І.Войткі. Творы паэткі спрыяюць адраджэнню духоўнасці, выхаванню грамадзяніна і патрыёта, які паважае і шануе традыцыі свайго народа, ганарыцца яго духонай культурай. Ірына Антонаўна ўзнагароджана Ганаровай граматай галоўнага упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага выканаўчага камітэта за значныя дасягненні ў літарна- тврочай і грамадска- культурнай дзейнасці.
Аб сваёй прафесійнай дзейнасці Ірына Антоўна расказала так:
— З 2002 года я працавала загадчыкам дзяржаўнай установы адукаціі «Яслі-сад №3 г.Слоніма». Вызначальным накірункам дзейнасці установы дашкольнай адукацыі стала далучэнне дзяцей да вытокаў беларускай культуры, вывучэнне роднай мовы, выкарыстанне лепшых традыцый народнай педагогікі, выхаванне патрыятызму. З гэтай мэтай ў садку быў створаны этнаграфічны музей і прадметнае асяроддзе. Вопыт работы калектыву двойчы прэзентаваўся ў навукова-метадычным часопісе «Пралеска».
Але поруч з любімай работай жыла, пульсавала на ўсю моц літаратурная дзейнасць, без якой жанчына не ўяўляла жыцця. І таму далучылася да мясцовых літаратараў у літаратурнае аб’днанне пры раённай газеце, якое дапамагло стаць на крыло многім торчым землякам.
Слонімскае літаратурнае аб’яднанне мае сваю гісторыю і традыцыі. Пры раённай газеце «Слонімскі веснік» збіраліся творча адораныя людзі: літаратары, мастакі, музыканты. Яны абмяркоўвалі новыя творы, вучыліся ў папярэднікаў і наступнікаў, будавалі планы на будучыню. Так у 90-ыя гады мінулага стагоддзя раённая газета аб’яднала творчую інтэлігенцыю Слонімшчыны. У 1994 годзе быў выдадзены літаратурны альманах ? «Золак над Шчарай». Яго прадстаўлялі літаратары, члены Саюза пісьменнікаў Анатоль Іверс, Іван Сяргейчык, Васіль Супрун, Алена Руцкая, паэты Алесь Сучок, Рудольф Пастухоў, Ірына Войтка, Алена Бурсевіч і іншыя.
— З 2002 года літаратурные аб’яднанне, створанае пры раённай газеце «Слонімскі веснік» пачало насіць імя Анатоля Іверса, паэта-земляка, члена Саюза пісьменікаў Беларусі, партызана-антыфашыста, — успамінае Ірына Антонаўна.
— Кіраўніком быў абраны пісьменнік-афганец Іван Сяргейчык. У 2005 годзе намаганнямі кіраўніка літаб’яднання выйшаў другі альманах слонімскіх літаратараў ? «Пад гукі паланэза».
Члены літаратурнага аб’яднання ладзяць творчыя сустрэчы і вечары, праводзяць прэзентацыі кніг, юбілеі паэтаў-землякоў, падтрымліваюць творчыя сувязі са сталічнымі і абласнымі пісьменнікамі, праводзяць сустрэчы ў навучальных установах, бібліятэках горада, іх творы змяшчаюцца ў абласным і рэспубліканскім друку. Я ўзначаліла літаратурнае аб’яднанне імя Анатоля Іверса пры раённай газеце у 2006 годзе. Хочацца выказаць словы падзякі рэдакцыі газеты “ Слонімскі веснік”, а таксама раённай бібліятэцы імя Я.Коласа за падтрымку і супрацоўніцтва.
Слонімскае літаб’яднанне выпускае ў газеце літаратурную старонку, мае свой архіў. Яно жыве, дзейнічае, праводзіць работу з моладдзю па захаванню і папулярызацыі беларускай мовы і культуры. Сюды прыходзяць і далучаюцца людзі, каб наталіць душу хараством і веліччу Слова, каб несці святло і дабрыню па жыцці.
У 2019 годзе да Дня беларускага пісьменства быў выдадзены трэці літаратурны альманах “ Старонка”, складзены з твораў членаў літаб’яднання, укладальнікам якога стала Ірына Войтка. Сябры літаратурнага аб’яднання пры газеце “ Слонімскі веснік” прынялі актыўны удзел у правядзенні Дня беларускага пісьменніцтва ў Слоніме, выступілі на паэтычнай пляцоўцы “ Слова пісьменніка” і былі адзначаны Дыпломам Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Ірына Антонаўна працягвае актыўна ўдзельнічаць ў рэгіянальным і рэспубліканскім літаратурным жыцці. Сцiплая i абаяльная жанчына, асоба гарманічная, захопленая, Iрына Войтка вядомая сваёй актыўнай пазіцыяй грамадзяніна і мудрасцю сапраўднага патрыёта. Патрабавальная да сябе, уважлівая да навакольных, яна заўсёды гатова падзяліцца з людзьмi цяплом свайго чулага сэрца. І хоць нарадзілася Ірына Антонаўна на Зэльвеншчыне, Слонімскі край яна таксама лічыць родным.
СВ