Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
21.02.2020

Я гонарам тым шаную!

Пад такой назвай 21 лютага адбылася чарговае пасяджэнне клуба «Надзея», прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны. Прайшло яно ў дискобаре «Майстар». Цёпла павітала гасцей старшыня клуба Алена Сяргееўна Хіхол. Яна павіншавала з надыходзячым святам самых моцных, надзейных і адважных членаў клуба. Святочны вечар адкрылі вакальны гурт народнага хору ветэранаў "Памяць" пад кіраўніцтвам Казіміра Деконского. Далей, па ўжо існуючай добрай традыцыі, ва ўрачыстай абстаноўцы віншаванні, памятныя сувеніры і музычныя віншаванні прымалі юбіляры і імяніннікі. Святочную сустрэчу-ўшанаванне пранікнёна і з душой правялі Кацярына Чыгрын і Таісія Кіяшка. Усе прысутныя аддалі даніну павагі і памяці салдатам Вялікай Айчыннай вайны і воінам-інтэрнацыяналістам. Успомніць вялікі подзвіг дапамаглі тэматычныя музычныя нумары ў выкананні вайскоўцаў Вячаслава Дубровіна і Дзмітрыя Красеўскага. У гэты вечар ні адзін мужчына не застаўся па-за ўвагай. Шмат добрых і шчырых слоў прагучала ў адрас віноўнікаў урачыстасці. Кожны быў уганараваны віншаванняў у розных намінацыях, якія ярка характарызавалі кожнага з намінантаў. Святочная сустрэча прайшла душэўна, ярка, весела і скончылася танцамі і чаяваннем.   Чытаць далей на Слонімскі веснік: Я гонарам той шаную! http://www.slonves.by/?p=115721