Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.03.2023

І смак, і пах, і колер роднай мовы…

Мова…  Родная мова  У марах, у песнях, у снах.  Мае ў ёй кожнае слова  Свой колер, і смак, і пах.  Анатоль Грачанікаў  Чарговы раз у ДУА “Гімназія №1 г.Слоніма” з асаблівым хваляваннем і насычана прайшла дэкада беларускай мовы, літаратуры, мастацтва і культуры. На працягу дзесяці дзён настаўнікі і вучні актыўна ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах цікавых форм правядзення: інфа-дайджэст “Дэкада пачынаецца…”, выстава “Малюем вобразы-сімвалы Беларусі”, акцыя пажаданняў “Камплімент роднай мове”, фотачэлендж “Беларускі фармат: будзь у трэндзе”, адкрыты мікрафон з Аленай Руж і іншае.  Гімназісты атрымалі магчымасць яшчэ раз далучыцца да культурнай спадчыны нашага народа, паказаць сваю эрудыцыю ў веданні гісторыі нашай краіны і роднай мовы праз квэст-гульню “Знаўцы роднай мовы”, інтэлектуальны квіз “Пуцявінамі роднай мовы”, онлайн-віктарыну “Марскі бой”, інтэлектуальную гульню “Самы разумны”.  Міжнародны дзень роднай мовы ў нашай гімназіі заўсёды вызначаецца святочнасцю і незвычайнасцю. Святочны ранак пачаўся з усеагульнай акцыі “Гаворым па-беларуску”, якая прымусіла ўсю школу ў гэты дзень размаўляць на роднай мове. Педагогі і вучні гімназіі прынялі актыўны ўдзел напісанні абласнога дыктанта “Музейная гара” у рамках дня роднай мовы. Ужо сталай традыцыяй у гэты час з’яўляецца наведванне Слонімскага драматычнага тэатра і раёнага цэнтра культуры і адпачынку. Школьнікі з нецярплівасцю чакалі спектакля, каб сустрэцца з героямі “Прымакі” Янкі Купалы. Для настаўнікаў прапанавана п’еса А.Дударава “Чорная панна Нясвіжа”. Паспытаць “на смак” беларускую мову давялося навучэнцам і педагогам, прыняўшы ўдзел у гастранамічным фэсце “Гісторыя Беларусі на смак”.  Прыемны пах казытаў нос яшчэ на першым паверсе. Чаго там толькі не было на сталах! І апетытная каўбаска, і сала, і дранікі, і бліны з мачанкай, і святочны каравай, і капуста квашаная, і агуркі салёныя, і розныя стравы з бульбы. Шумна і весела прайшла дэгустацыя страў. Цікавай субяседніцай у адкрытым мікрафоне з вучнямі 8-11 класаў стала слонімская паэтэса Алена Руж, член Слонімскага літаб’яднання імені А.Іверса, якая вельмі захапляльна расказала пра сябе і сваю творчасць. Дэкада беларускай мовы і літаратуры запомнілася ўсім гімназійцам. Кожны ўдзельнік у сваім сэрцы змог пакінуць думку, што трэба любіць і шанаваць сваю родную мову.  Менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова!  Сідорык К.А., Шундрык Ж.Ю., настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №1 г. Слоніма” Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки: https://www.slonves.by/i-smak-i-pah-i-koler-rodnaj-movy/