18.08.2020
Гонар і хвала - удзельнікам жніва!
17 жніўня слонімскіх працаўнікоў, ўдзельнікаў жніва-2020 ўшаноўвалі старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Міхайлавіч Хвацік, намеснік старшыні абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Марына Іванаўна Арцыман і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Мікалаевіч Зінчанка.
Прафсаюзныя лідэры адправіліся ў ААТ «Сянькоўшчына», каб падзякаваць за працу механізатара гаспадаркі Віктара Васільевіча Назаранка і раздатчыц абедаў Алену Сяргееўну Ананьеву і Людмілу Утлік.
Віктар Васільевіч Назаранка з пачатку ўборачнай кампаніі працуе на прэс-падборшчыку. Дзякуючы прэсавай прыладзе на палі кладуцца акуратныя рулоны саломы, вопыт і высокае майстэрства Віктара Васільевіча дапамагаюць давесці колькасць рулонаў да 400 у дзень. У гаспадарцы ён працуе з 1992 года, быў вадзіцелем, затым асвоіў прафесію механізатара. Да любой справы гэты працаўнік падыходзіць з усёй адказнасцю.
Часцей за ўсё ўсё лаўры падчас уборачнай кампаніі дастаюцца камбайнерам. Але ёсць працаўнікі, якія працуюць не на «перадавой», але пры гэтым выконваюць вельмі важныя задачы. Да іх адносяцца і раздатчыцы абедаў. У ААТ «Сянькоўшчына» з гэтай роляй спраўляюцца дзве выдатныя працаўніцы.