24.04.2024
Дыялогавая пляцоўка "Чарнобыль: учора, сёння, заўтра"
24 красавіка ў Слонімскім райвыканкаме, напярэдадні Дня Чарнобыльскай трагедыі, адбылася дыялогавая пляцоўка "Чарнобыль: учора, сёння, заўтра". У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі БРСМ, працоўных калектываў і моладзі Слонімшчыны.
Вяла дыялогавую пляцоўку галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Слонімскага райвыканкама Ліліяна Уладзіміраўна Быльчынская. Яна адзначыла, што мерапрыемства было арганізавана з мэтай азнаямлення моладзі з гісторыяй Чарнобыльскай катастрофы, яе наступствамі і важнасцю ядзернай бяспекі.