24.12.2020
Агонь веры прыбыў у Слонім
Раніцай у чацвер, 24 снежня, у касцёл святога Андрэя харцэрамі быў дастаўлены Віфлеемскі агонь. Прыхаджане замерлі, і ў цішыні сустрэлі агонь веры. — Раней у калядныя вечары распальвалі печы, сядалі, глядзелі на агонь і так хацелі гэтага цяпла. Цяпло у халодныя зімнія вечары абагравала. Сёння мы атрымліваем такі агонь, які будзе нас абаграваць. Гэта незвычайны агонь, ён Віфлеемскі — сімвал нараджэння Езуса Хрыста. Нам патрэбна гэта святло – святло Хрыста, веры і надзеі. Занясём агонь нашай веры, у калядныя дні і таксама далей па жыцці, нашым блізкім і тым, у каго ён ужо патух і каму варта нанава яго даць, – адзначыў пробашч парафіі св. Андрэя айцец Віталь. Пасля службы кожны змог запаліць сваю свечку дабра і аднесці дадому.
Таццяна ДЗЕНІСЮК
Источник: https://www.slonves.by/agon-very-pryby%d1%9e-u-slonim/