30.09.2020
У Слоніме пройдуць кірмашы 3, 10 і 17 кастрычніка
Традыцыйныя восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы па продажы прадукцыі сельскай гаспадаркі ў Слоніме будуць арганізаваны 3,10, 17 кастрычніка з 9.00 да 15.00 па вуліцы Оперная, праспекце Незалежнасці, 18 (аўтастаянка каля гандлёвага аб'екта «Алмі») і па вуліцы таполевых, 22 (аўтастаянка каля рынку "Наш край").
СВ