22.03.2021
Экскурсія ў Косава
Выпускнікі 11 класа Новадзявяткавіцкай сярэдняй школы наладзілі экскурсію з мэтай правядзення вольнага часу і для пашырэння ведаў, якія ў хуткім часе спатрэбяцца на экзамене па гісторыі Беларусі. Навучэнцы наведалі палац Пуслоўскіх і музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі, якія знаходзяцца ў г. Косава Івацэвіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цяпер ужо выпускнікі не разгубяцца, выцягнуўшы білет з пытаннямі па набытых ведах. Пажадаем ім удачы!
Вольга Блізнюк, педагог, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 11 класа Новадзявяткавіцкай СШ