Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
15.02.2021

Аб прафесіях важных, патрэбных

Першая школьная субота ў лютым бягучага года ў Рахавіцкім яслях-садзе – сярэдняй школе была прысвечана тэме прафесійнай арыентацыі вучняў. У шэрагу класных мерапрыемстваў адбыўся «круглы столкруглы стол» для вучняў 11 класа пад назвай “Аб прафесіях важных, патрэбных”. Віталій Мікалаевіч Віткоўскі, педагог, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 11 класа, адзначыў, што тэма прафарыентацыі з’яўляецца актуаль­най для выпускнікоў: менавіта ад правіль­нага выбару будучай прафесіі ў многім за­лежыць як маральны, псіхалагічны, так і ма­тэрыяльны бакі жыц­ця маладога чалаве­ка. Таму вельмі важ­на зрабіць правіль­ны выбар. Пасяджэнне пачалося са знаёмства з асноўнымі правіламі выбару будучай прафесіі. У ходзе дыскусіі старшакласнікі пацвердзілі думку, што выбар будучай прафесіі – справа складаная. Падыходзіць да яе вырашэння неабходна сур’ёзна. Спачатку трэба вызначыць прыблізны спіс прафесій, якія выклікаюць у вас цікавасць. Затым неабходна вызначыцца са сваімі патрабаваннямі да будучай прафесіі: сфера дзейнасці, узровень аплаты працы, магчымае месца будучага працаўладкавання. Важным крокам з’яўляецца ацэнка запатрабаванасці выбра­най прафесіі на рынку працы, а таксама выбар навучальнай установы для атры­мання будучай прафесіі. Другая палова «круглага стала» была прысвечана вучнёўскім прэзентацы­ям сваіх будучых прафесій, з якімі яны ўжо вызначыліся. Па словах большасці 11-класнікаў, выбар быў складаным, аднак ён поўнасцю асэнсаваны. Хочацца пажадаць, дарагія сябры, каб у вас усё атрымалася і вы сталі до­брымі спецыялістамі   Источник: https://www.slonves.by/ab-prafesiyah-vazhnyh-patrebnyh/