Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Асеннія фантазіі

02.11.2024
Восень – цудоўная пара года, якая сваёй прыгажосцю і багатымі пачастункамі натхняе на стварэнне чагосьці незвычайнага.

На працягу апошняга тыдня чвэрці навучэнцаў ДУА “Касцянёўская базавая школа Слонімскага раёна” ў холе ўстановы сустракаў вернісаж калектыўна-творчых работ з прыроднага матэрыялу “Асеннія фантазіі”. Кампазіцыі з садавіны і агародніны, галінак і кары дрэў, кляновага лісця, зробленыя дзіцячымі рукамі, заварожвалі сваёй крэатыўнасцю, тэхнікай выканання, непаўторнасцю, прыносілі сапраўднае эстэтычнае задавальненне. Творчая фантазія навучэнцаў і іх класных кіраўнікоў – бязмежная, работы атрымаліся своеасаблівымі, яркімі і маляўнічымі.


© Слонимский районный исполнительный комитет, 2024.