14 верасня на базе музея ў «Сянькоўшчынскай сярэдняй школе Слонімскага раёна» прайшло тэматычнае мерапрыемства «Яднанне беларускага народа», прымеркаванае да святкавання Дня народнага адзінства Рэспублікі Беларусь.
Вучням было прапанавна прайсці квэст-гульню для павелічэння ведаў пра падзеі 17 верасня 1939 г.
Хлопцам было вельмі цікава прымерыць на сабе ваенную форму, а дзяўчынкам спадабалася чытаць лісты часоў вайны і адказваць на пытанні для праходжання квэста.
Пасля настаўніцай гiсторыi была праведзена размова пра становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы, пра падзеі вызваленчага паходу Чырвонай Арміі і уваходжання Заходняй часткi Беларусі ў склад БССР.
У выніку вучні намалявалі «ДРЭВА АДЗІНСТВА», дзе кожны змог напісаць пажаданне для Беларусі i беларускага народа!
Напрыканцы дня ў двары школы прайшоў агульнашкольных флэшмоб #МыВместеМыЕдины.
Вучнi і настаўнікі вырашылі паказаць, што для іх ёсць АДЗIНСТВА БЕЛАРУСКАГА НАРОДА!
Настаўніца гiсторы i грамадазнаўства ДУА «Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонiмскага раёна» Рачкова Янiна Уладзiмiраўна.
Янина Рачкова