Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231800, г. Слоним,
ул. Красноармейская, 40
Электронная почта:
slonim-ispolkom@mail.grodno.by
Телефон: 8-(01562) 5 03 11
Факс: 8-(01562) 5 04 52

10 января 2020

Прадстаўнікі Гродзеншчыны ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Савета міністраў Беларусі

Сярод тых, хто ўвайшоў у ганаровы спіс – прадстаўнікі бізнесу, выканаўчай улады і выкладчыкі. Ганаровай граматай Савета міністраў Беларусі ўзнагароджаны: Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара па вытворчасці сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Контэ Спа» за шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё лёгкай прамысловасці; Ян Васілеўскі, старшыня Гродзенскага райвыканкама за шматгадовую плённую працу, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Гродзенскага раёна; Валянцін Пяшко, начальнік навуковага аддзела ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт» за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне генетыкі, селекцыі і развядзення сельскагаспадарчых жывёл; Сяргей Ткачэнка, кіраўнік дзяржаўнай установы «Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест» за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці і прыцягненне інвестыцый. Інфармацыю аб узнагароджанных прадстаўніках Гродзенскай вобласці размясціў Telegram-канал Гродно Медиа Group