06.02.2025
У Слоніме праходзіць выстава, прысвечаная 85-годдзю раёна
5 лютага ў выставачнай зале Слонімскага краязнаўчага музея адбылася прэзентацыя выставы работ слонімскіх мастакоў пад назвай “Мая любая, родная слонімская зямля”.
Яна прымеркавана да 85-годдзя ўтварэння нашага раёна. На выставе экспануюцца каля двадцаці работ мастакоў, якія прадстаўляюць творчае аб’яднанне “Арт-Слонім”.
Мастакі з вялікай любоўю да роднага краю намалявалі фрагменты розных куткоў нашага горада і раёна. Першыя наведвальнікі з вялікім задавальненнем натхняліся і любаваліся мастацтвам.
Адзначым, што наведаць выставу і пагрузіцца ў свет мастацтва можна на працягу месяца.