Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Слонимский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
03.06.2024

Свята рамёстваў прайшло ў Слоніме

  2 чэрвеня на плошчы Леніна ў Слоніме праходзіла свята рамёстваў «З крыніц адвечных прыгажосці», арганізаванае раённым цэнтрам культуры, народнай творчасці і рамёстваў. На мерапрыемства прыехалі таленавітыя майстры са Слонімшчыны і Мастоўшчыны — яны прынялі ўдзел у выстаўцы-продажы сваіх вырабаў. Добры настрой удзельнікам і гасцям свята дарылі народныя калектывы «Славяначка» і «Жывіца». Носьбіты нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне» прывезлі абрадавы каравай, які можна было пакаштаваць і нават упрыгожыць. Для дарослых і дзецей арганізавалі майстар-класы па традыцыйных рамёствах: саломапляценні, пісанцы, вышыўцы, лозапляценні, кераміцы, выцінанцы, вырабе абярэгавай лялькі, аплікацыі саломкай.  Усе майстры атрымалі дыпломы за ўдзел. Спадзяемся, што свята рамёстваў стане добрай традыцыяй у нашым горадзе. Источник:https://www.slonves.by/svyata-ramyostva%d1%9e-prajshlo-%d1%9e-slonime/