11.09.2020
Дарогамі вызвалення
Навучэнцы ДУА “Касцянёўская базавая школа Слонімскага раёна” сталі ўдзельнікамі велапрабегу “Дарогамі вызвалення”, прысвечанага 75-годдзю са дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.
Першым прыпынкам, куды накіраваліся вучні разам з настаўнікамі, стаў помнік загінуўшым воінам у вёсцы Мяльканавічы, дзе школьнікі яшчэ раз узгадалі ўсіх, хто прынёс перамогу і загінуў, вызваляючы сусвет ад фашысцкай навалы, усклалі кветкі на брацкую магілу. Наступны прыпынак – каменны абеліск у вёсцы Какошчыцы, дзе ў 1941 годзе ў баях загінулі воіны Чырвонай Арміі, абараняючы слонімскую зямлю.Удзельнікі велапрабегу атрымалі вялікі зарад энергіі і незабыўныя ўражанні ад падарожжа па памятных і гістарычных месцах нашай малой радзімы, упэўніліся, што да мінулага роднай зямлі неабходна адносіцца з павагай, ушаноўваючы памяць яе герояў.
Наталля Куляшова, настаўнік беларускай мовы і літаратуры