Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Слоніме прайшоў фестываль танца «PROдвижение»

28.07.2024
У Слоніме прайшоў фестываль танца «PROдвижение»
Суботнім вечарам у гарадскім парку было як ніколі шматлюдна. На танцавальнай пляцоўцы сабраліся ўдзельнікі фестывалю «PROдвижение» і шматлікія гледачы. Сваё майстэрства ў розных танцавальных стылях прадэманстравалі выхаванцы спартыўна-творчай студыі «Файер», студыі танца і фітнесу «Лэйла», узорнага ансамбля сучаснага танца «Атланта» і ўзорнага тэатра эстрадна-спартыўнага танца «Каскад». Перад ўдзячнымі гледачамі выступіў і новы калектыў - «Ледисроуз шоў», які складаецца з чатырох выдатных, крэатыўных і таленавітых дзяўчат пад кіраўніцтвам Таццяны Штэрмер. Удзельнікі фестывалю падарылі гледачам сапраўднае свята сваімі выступленнямі, харызмай, артыстызмам і незвычайна эфектнымі танцавальнымі нумарамі. Гледачы не шкадавалі авацый, сустракаючы і праводзячы выступоўцаў. У праграме фестывалю Таццяна Штэрмер і Кацярына Лапацкая (кіраўнік студыі танца і фітнесу «Лэйла») са сваімі выхаванкамі правялі для гледачоў майстар класы ў сваіх танцавальных стылях. Першы сакратар РК ГА «БРСМ» Алена Барысевіч падзякавала за цудоўнае свята і ўручыла кіраўнікам танцавальных калектываў памятныя ўзнагароды. 
Алена Лынько
Чытаць далей на Слонімскі веснік: У Слоніме прайшоў фестываль танца «PROдвижение» https://www.slonves.by/?p=125027 
© Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.