Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Слоніме адбылося ўрачыстае адкрыццё новага пешаходнага моста праз Шчару

04.01.2024
У Слоніме адбылося ўрачыстае адкрыццё новага пешаходнага моста праз Шчару
31 снежня, напярэдадні Новага 2020 га года, на скрыжаванні вул. Агінскага і вул. Кутузава, у прысутнасці кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў працоўных калектываў і інтэлігенцыі Слонімшчыны прайшло ўрачыстае адкрыццё новага пешаходнага моста праз Шчару. Звяртаючыся да прысутных, старшыня Слонімскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Баляслававіч Хоміч сказаў: 
- Гэты аб'ект быў часткай добраўпарадкавання канала Агінскага і ракі Шчара. На сённяшні дзень усе работы завершаны. Хацелася б выказаць словы ўдзячнасці ў адрас кіраўніцтва Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ў асобе Уладзіміра Васільевіча Краўцова, за тое што ўключылі гэтае месца ў абласную інвестыцыйную праграму. Людзі даўно хацелі добраўпарадкаваць канал Агінскага і ўзнавіць гістарычную адметнасць нашага раёна. Усе жыхары і госці нашага горада ацанілі станоўчыя змены на канале. Людзі кожны дзень шпацыруюць і любуюцца прыгажосцю, тым, як добраўпарадкаваць канал Агінскага. У гэтым вялікая заслуга грамадскага аб'яднання «СлонимКаналОгинского», якое ўзначальвае І.П. Вадейко. Удзел у будаўніцтве ў якасці генпадрадчыка прымалі будаўнікі ДБУ №65 пад кіраўніцтвам І.П. Германа. Усе работы выкананы якасна. Мост атрымаўся надзейным і гарманічна ўпісаўся ў гарадскі пейзаж. Ён злучыў цэнтральную частку горада з тэрыторыяй, прылеглай да мэблевай фабрыцы.   

Чытаць далей на Слонімскі веснік: У Слоніме адбылося ўрачыстае адкрыццё новага пешаходнага моста праз Шчару http://www.slonves.by/?p=112493 
© Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.