Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Шчаслівыя і здаровыя дзеці сёння — гэта наша шчаслівая будучыня!

08.06.2024
Шчаслівыя і здаровыя дзеці сёння — гэта наша шчаслівая будучыня!
Міжнародны дзень абароны дзяцей – гэта не толькі адзін з самых радасных святаў для дзятвы, але і напамінак дарослым пра тое, што дзеці маюць патрэбу ў іх пастаянным клопаце і абароне, што дарослыя нясуць адказнасць за лёс нашай будучыні, справядлівай і паспяховай будучыні. Традыцыйна летні аздараўленчы перыяд у нашай установе дашкольнай адукацыі па­чынаецца з святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей. Шэраг цік авых мерапры­емстваў захапіў нашых выхаванцаў: выстава дзіцячых работ “Мы такія розныя, але найлеп­шыя сябры”, конкурс малюнкаў на асфальце “Краіна дзяцінства”, пасадка кветак, заба­ва “У гасцях у казкі”, танцавальная праграма “Дыска-хвілінка”. Дзеці – наша будучыня! Клапаціцца пра іх кожны дзень, кожную гадзіну і кожную хвіліну – вось дэвіз педагогаў нашай установы дашколь­най адукацыі. 
Наталля КУЛАК 
Читать далее на Слонімскі веснік: Шчаслівыя і здаровыя дзеці сёння — гэта наша шчаслівая будучыня! https://www.slonves.by/?p=122057 
© Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.