Юбілей Слонімскай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа – 80 гадоў на карысць людзям
16.09.2024
Кожны год 15 верасня ўсе бібліятэкары Беларусі адзначаюць прафесійнае свята. Дзень бібліятэк з’явіўся ў краіне ў 2001 годзе, а дата – 15 верасня – абрана ў гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі, галоўнага кнігасховішча краіны. Тамара Гайдук, дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа” Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа была заснавана ў 1944 годзе, і сёлета яна адзначыла свой 80-гадовы юбілей.
Увесь гэты час яна нязменна робіць гaлоўнaе: дaлучaе людзей дa ведaў, вучыць іх думaць, чытaць, мaрыць, з’яўляеццa цэнтрaм зносін і інфaрмaцыі. Нaшa ўстaновa гaнaрыццa як свaім мінулым, тaк і сучaсным. Калектыў бібліятэкі пaглыбленa зaймaеццa крaязнaўчaй дзейнaсцю, aб’ядноўвaе вaкол сябе літаратараў і іншых творчых людзей, нямaлa робіць для зaхaвaння і рaзвіцця нaцыянaльнaй культуры. Пачатак шляху… З гістарычных крыніц вядома, што да 1939 года ў Слоніме дзейнічалі бібліятэкі пры народных вучылішчах, кніжных магазінах, а таксама нешматлікія прыватныя, якімі карысталася абмежаванае кола чытачоў. Першая дзяржаўная масавая беларуская бібліятэка была арганізавана ў горадзе пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Падчас гітлераўскай акупацыі яе кніжны фонд быў амаль увесь знішчаны, а будынак цалкам спалены. Адразу пасля вызвалення Слоніма ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў было прынята рашэнне аб стварэнні новай бібліятэкі, і 15 жніўня згодна з пастановай Слонімскага РК КПБ была заснавана Слонімская цэнтральная раённая бібліятэка. Для яе выдзялілі добрае памяшканне па вул. Пушкіна, 44.
Першая загадчыца – Марыя Міхайлаўна Капітанчык – разам з бібліятэкарамі пачала актыўную работу па камплектаванні і апрацоўцы фонду. Па просьбе бібліятэкі вялікая колькасць кніг, сярод якіх было шмат дзіцячай літаратуры, была даслана з Дзяржфонду г. Масквы, а таксама з Яраслаўля, Чыты і іншых гарадоў. Кнігі для будучай бібліятэкі ахвяравала і мясцовае насельніцтва. Дзякуючы слонімцам было сабрана 1838 кніг. У лістападзе бібліятэка адчыніла свае дзверы для першых чытачоў. Першы аддзел музея беларускай кнігі “Якуб Колас – народны паэт Беларусі Сувязь часу і пакаленняў Пасляваенны час для Слонімшчыны – гэта перыяд вялікіх сацыяльных і культурных змен, у тым ліку і ў галіне бібліятэчнай справы. У 1944 годзе супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі пачалі арганізацыю гарадской і дзіцячай бібліятэк, выдзелеўшы ім кнігі са свайго фонду. У другой палове 40-х гадоў яны дапамагалі ў падборы літаратуры калгасным бібліятэкам, хатам-чытальням для бібліятэчак-перасовак, праводзілі лекцыі і канферэнцыі чытачоў у вёсках.
У 1950-я гады аказвалі вялікую падтрымку ў арганізацыі сельскіх бібліятэк, ладзілі семінары для іх работнікаў. Бібліятэка за гэты час значна палепшыла сваю работу і стала адной з перадавых у вобласці. У 1951 і 1952 гадах была ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў БССР, у 1957 годзе атрымала Ганаровую грамату Міністэрства культуры СССР. У пачатку 1960-х была наладжана “Школа перадавога вопыту” для сельскіх бібліятэкараў. У 1976 годзе, пасля стварэння Слонімскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, раённая бібліятэка стала метадычным цэнтрам для 50 бібліятэк рэгіёна. У 1979 годзе былі распрацаваны і праводзіліся заняткі народных універсітэтаў культуры па двухгадовай праграме ў вёсках Азярніца, Жыровіцы, Міжэвічы, Паўлава і інш. Згодна з рашэннем Слонімскага райвыканкама з 1 сакавіка 2015 года на базе Слонімскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы была створана дзяржаўная ўстанова культуры “Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа”.
Яна з’яўляецца галоўнай бібліятэкай раёна, каардынуе дзейнасць адасобленых падраздзяленняў (філіялаў), забяспечвае метадычнае і практычнае кіраўніцтва, аказвае прафесійную падтрымку сваім супрацоўнікам. У 1967 годзе, каб узбагачаць чытачоў ведамі аб сваім родным краі, у раённай бібліятэцы быў створаны куток па краязнаўству, які ўтрымліваў не толькі цікавыя матэрыялы па гісторыі Слонімшчыны, але і расказваў пра беларускіх пісьменнікаў і паэтаў – нашых землякоў. З пачатку 1980-х гадоў нямала спрыяла распаўсюджванню іх творчасці правядзенне “паэтычных палян”. У зялёным кутку горада збіраліся аматары паэзіі, літаратары, мастакі, дзеці разам са сваімі бацькамі, каб паслухаць творы мясцовых аўтараў, стаць прызёрамі літаратурных гульняў, даведацца аб новых беларускіх кнігах.
У 1982 годзе ў бібліятэцы была арганізавана літаратурна-музычная гасцёўня, якая стала адметнай часткай у культурнай бібліятэчнай дзейнасці. Для захавання творчай спадчыны слонімскіх літаратараў у 1986 годзе было вырашана арганізаваць пры бібліятэцы музей беларускай кнігі, для якога некалькі гадоў вёўся старанны, карпатлівы збор матэрыялаў. 30 сакавіка 1993 года ў Гродзенскай вобласці адкрыўся першы музей беларускай кнігі, які сёння змяшчае больш за 500 дакументаў, сярод якіх ёсць нямала ўнікальных. Немагчыма не ўспомніць 26-ы Дзень беларускага пісьменства, які прайшоў у 2019 годзе ў Слоніме, таму што гэта было асаблівае свята і выдатная магчымасць прадэманстраваць культурную спадчыну свайго краю.
Слонімская раённая бібліятэка правяла першую навукова-практычную канферэнцыю “Коласаўскія чытанні”, прысвечаную Дню беларускага пісьменства і 75-годдзю з дня заснавання бібліятэкі. Вельмі прыемна, што ў чытаннях прынялі ўдзел родныя пісьменніка. Упершыню наведала Слонімшчыну старэйшая ўнучка Якуба Коласа Марыя Міхайлаўна Міцкевіч. Коласаўскія чытанні сталі выдатнай і запамінальнай падзеяй у жыцці нашай бібліятэкі, і гэта ўжо старонка гісторыі бібліятэчнай справы Слонімшчыны. З 2017 года ў раённай бібліятэцы ўрачыста адкрыўся музейны пакой нашага знакамітага земляка, доктара філалагічных навук, выкладчыка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, беларускага паэта, пісьменніка, перакладчыка, крытыка і навукоўца Алега Антонавіча Лойкі. У 2018 годзе супрацоўнікамі бібліятэкі была створaна крaязнaўчая бaза дaдзеных аб нашых выбітных земляках “Знакамітыя людзі Слонімшчыны”, у 2023 годзе – “Іх імёнaмі нaзвaны вуліцы горaдa”. У гэтым годзе завершана работа па падрыхтоўцы краязнаўчай фактаграфічнай базы дадзеных “Памяць, застылая ў камені”, якая сабрала звесткі аб помніках баявой славы нашага раёна. Ідзе распрацоўка адпаведнага турыстычнага веламаршрута. Другі аддзел музея беларускай кнігі “Літаратурная Слонімшчына” Гісторыя працягваецца!
Шмат увагі бібліятэка надае рабоце па папулярызацыі кнігі і чытання, асабліва сярод моладзі, якая сёння чытае не так ахвотна, як было раней. Таму, за апошнія гады бібліятэка стала пляцоўкай для рэалізацыі шматлікіх праектаў, а гэта – адна з магчымасцяў паведаміць сучаснаму грамадству пра каштоўнасць кнігі, чытання і асветы. У 2021 годзе ўпершыню стартаваў сумесны праект “Книга в моей жизни” з газетай “Слонімскі веснік”, які быў напраўлены на прыцягненне да чытання шырокага кола грамадства. У гэтым жа годзе быў рэалізаваны праект “Молодёжь выбирает Чтение”, у якім актыўны ўдзел прыняла моладзь Слонімшчыны. Фота з архіва. Супрацоўнікі бібліятэкі_2022 год З 2023 года на патрыятычнае выхаванне скіраваны маштабны праект “Помним и храним”, рэалізуючы які, бібліятэка актыўна супрацоўнічае з установамі і грамадскімі арганізацыямі па даследаванні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
У межах праекта праводзіцца пошукавая работа, па выніках якой у мінулым годзе прайшоў “круглы стол” на тэму: “Генацыд беларускага народа: памяць і боль нашай зямлі” з удзелам кіраўнікоў школьных музеяў горада і раёна, педагогаў-гісторыкаў, прадстаўніка пракуратуры. На базе Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа з мэтай арганізацыі вольнага часу для сталых людзей дзейнічае аматарскае аб’яднанне “Залаты ўзрост”. У сaстаў aб’яднaння ўвaходзяць творчыя і тaленaвітыя людзі, якіх aб’ядноўвaе любоў дa кнігі, чытaння і, канешне ж, музыкі… Кожны месяц удзельнікі збіраюцца ва ўтульнай гасцёўні бібліятэкі, у гарадскім парку і на іншых пляцоўках. Для ўсіх пасяджэнняў рыхтуецца асобная непаўторная праграма, таму кожная такая сустрэча застаецца незабыўнай. Юбілейны год – гэта не толькі выкананне пастаўленых задач, падвядзенне вынікаў, гэта яшчэ і старт для рэалізацыі новых ідэй і планаў, умацавання творчых і дзелавых сувязяў. Цікава адзначыць, што менавіта ў 2024 годзе пачаўся сумесны міждзяржаўны праект “Культурное единство без границ”, які разлічаны на шматгадовае супрацоўніцтва паміж дзяржаўнай установай культуры “Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа” і муніцыпальнай бюджэтнай установай культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма імя Аляксандра Трыфанавіча Твардоўскага” муніцыпальнага ўтварэння “Гвардзейская муніцыпальная акруга Калінінградскай вобласці”. Карыстаючыся выпадкам, хачу павіншаваць таленавітых калег з прафесійным святам. Пажадаць ім яркага творчага шляху і паспяховай рэалізацыі ўсяго задуманага. Тамара Гайдук, дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа”
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки: https://www.slonves.by/yubilej-slonimskaj-rayonnaj-bibliyateki-imya-yakuba-kolasa-80-gado%d1%9e-na-karyscz-lyudzyam/