Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Прышчэпка ад грыпу - эфектыўна і надзейна!

28.09.2024
Прышчэпка ад грыпу - эфектыўна і надзейна!
З мэтай абмежавання распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый і грыпу ў Гродзенскай вобласці з 28 верасня па 4 кастрычніка 2020 г для насельніцтва пройдзе інфармацыйная акцыя «Прышчэпка ад грыпу - эфектыўна і надзейна!». Найбольш простым і бяспечным спосабам «пазнаёміць» імунную сістэму з вірусам грыпу з'яўляецца вакцынацыя супраць гэтай інфекцыі. Не трэба баяцца імунізацыі. Сучасныя вакцыны валодаюць высокім профілем бяспекі і эфектыўнасці. У іх не ўтрымліваецца сам вірус, у вакцынах прысутнічаюць толькі абломкі абалонкі віруса. Таму адназначна выклікаць захворванне вакцына не можа, але імунітэт на яе ўвядзенне напрацоўваецца. Ужо праз 2 тыдні ў крыві пачынаюць з'яўляюцца антыцелы да вірусных штамаў, што змешчаны ў вакцынах. І цяпер пры сустрэчы з агрэсіўным жывым вірусам імунная сістэма можа даць яму адпор. Паклапаціцеся пра сваё здароўе! Абараніце сябе і сваіх блізкіх ад грыпу! 
Кацярына Дзерваедава, урач-гігіеніст аддзела грамадскага здароўя
СВ 
© Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.