Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №358 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Сярод іх і прадстаўніцы Гродзеншчыны

08.10.2024
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №358 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Сярод іх і прадстаўніцы Гродзеншчыны
Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прадпрыемстваў прамысловага і фінансавага сектараў, аграпрамысловага комплексу, арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, культуры і спорту, сродкаў масавай інфармацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні. Сярод узнагароджаных – прадстаўніцы Гродзенскай вобласці: Надзея Васільеўна Воўк – повар СВК “Свіслач” Гродзенскага раёна; Людміла Міхайлаўна Горбач – жывёлавод малочна-таварнага комплексу “Вераб’евічы” ААТ “Шчорсы” Навагрудскага раёна; Аксана Аляксандраўна Жук – работніца ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”; Таццяна Аляксандраўна Кавальчук – работніца РУП “Гродзенскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне”; Іна Здзіславаўна Каплінская – прадавец харчовых тавараў, г. Ваўкавыск; Ганна Аляксандраўна Кісялёва – спецыяліст па працы з паломнікамі рэлігійнай арганізацыі “Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы”; Вольга Віктараўна Мазец – хатняя гаспадыня, г. Ваўкавыск; Людміла Антонаўна Мазец – аператар машыннага даення ААТ “Хацькоўцы” Ваўкавыскага раёна; Святлана Аляксандраўна Мароз – хатняя гаспадыня, Кастрычніцкі раён г. Гродна; Надзея Леанідаўна Мілько – хатняя гаспадыня, аг. Падароск Ваўкавыскага раёна; Надзея Іванаўна Ненартовіч – аператар свінагадоўчага комплексу “Ківанцы” КСУП “Доцішкі” Воранаўскага раёна; Іна Віктараўна Папаратная – дызайнер прыватнага сэрвіснага УП “ДызайнСМІК”, г. Гродна; Юлія Пятроўна Пацалуйка – хатняя гаспадыня, г. Слонім; Алена Славянінаўна Сакалоўская – аператар машыннага даення КСУП “Пархімаўцы” Бераставіцкага раёна; Алена Алегаўна Сухецкая – тэхнік па племянной справе КСУП “Вайневічы” Дзятлаўскага раёна; Таццяна Сяргееўна Ус – палявод КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” Карэліцкага раёна; Ірына Аляксандраўна Храноўская – санітарка Малдавічскага фельчарска-акушэрскага пункта УАЗ “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца”; Алена Казіміраўна Цімошка – аператар цэха інкубацыі філіяла “Скідзельская птушкафабрыка” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”; Ліна Віктараўна Якімчык – індывідуальны прадпрымальнік, Кастрычніцкі раён г. Гродна. 

СВ
© Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.