Прадстаўнікі Гродзеншчыны ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Савета міністраў Беларусі
10.01.2024
Сярод тых, хто ўвайшоў у ганаровы спіс – прадстаўнікі бізнесу, выканаўчай улады і выкладчыкі.
Ганаровай граматай Савета міністраў Беларусі ўзнагароджаны:
Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара па вытворчасці сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Контэ Спа» за шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё лёгкай прамысловасці;
Ян Васілеўскі, старшыня Гродзенскага райвыканкама за шматгадовую плённую працу, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Гродзенскага раёна;
Валянцін Пяшко, начальнік навуковага аддзела ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт» за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне генетыкі, селекцыі і развядзення сельскагаспадарчых жывёл;
Сяргей Ткачэнка, кіраўнік дзяржаўнай установы «Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест» за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці і прыцягненне інвестыцый.
Інфармацыю аб узнагароджанных прадстаўніках Гродзенскай вобласці размясціў Telegram-канал Гродно Медиа Group