Галоўная / Навiны / Навiны раёна
07.10.2024

З павагай да залатога ўзросту

У рамках рэспубліканскай акцыі «Павага. Клопат. Адказнасць» і дэкады «Залаты ўзрост», прысвечаных Дню сталых людзей, у Слонімскім аддзеле рамёстваў адбылося адкрытае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Спадчына». 
У творчай гасцёўні ўшаноўвалі юбіляраў залатога ўзросту – таленавітых майстроў Слоніма, удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Спадчына”. Песні ад артыстаў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва, энергічныя танцы, майстар-клас па вырабе міні-букета «Водар лета», падарункі, шмат добрых слоў і сардэчныя віншаванні – усе было прысвечана дарагім юбілярам. 

 Поделиться Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки: https://www.slonves.by/z-pavagaj-da-zalatoga-%d1%9ezrostu/