Галоўная / Навiны / Навiны раёна
25.01.2021

Выратавальнік – герой нашага часу!

Нядаўна адзначылі сваё прафесійнае свята супрацоўнікі МНС – людзі, жыццёвы дэвіз якіх гучыць так: “Прафесіяналізм, годнасць і адвага”. Exif_JPEG_420 Цяжка падабраць словы, каб ацаніць важнасць дадзенай прафесіі: гэтыя людзі кожны дзень не проста выконваюць заданне, а бяруць на сябе самую вялікую адказнасць – адказнасць за чалавечае жыццё. Напярэдадні свята навучэнцы 5 класа ДУА “Касцянёўская базавая школа Слонімскага раёна” адлюстравалі сваё бачанне прафесіі выратавальніка-пажарнага ў форме класнага калажа “Выратавальнік – герой нашага часу”. Выбраная класным кіраўніком незвычайна цікавая форма працы дазволіла вучням зразумець, што аўтарытэт супрацоўніка МНС – адзін з самых высокіх у нашай краіне. Выратавальнікі Беларусі заслужылі яго сваім прафесіяналізмам, самаадданай працай і мужнасцю. Тое, што для некаторых – цудоўнае выратаванне і подзвіг, для іх – звычайная праца. Сутыкаючыся з дня ў дзень з надзвычайнымі сітуацыямі, работнікі МНС захоўваюць у сабе гатоўнасць да самаахвяравання. На іх рахунку – тысячы выратаваных жыццяў. На шчасце, у нашым паўсядзённым жыцці стыхійныя бедствы, паводкі, пажары, аварыі, экалагічныя катастрофы і іншыя надзвычайныя сітуацыі бываюць не так часта, аднак праца для выратавальніка знаходзіцца заўсёды. На іх плечы кладзецца велізарная адказнасць за людзей, якія часта становяцца ахвярамі ўласнай бестурботнасці і неасцярожнага абыходжання з агнём. 
Н. КУЛЯШОВА 
Источник: https://www.slonves.by/vyratavalnik-geroj-nashaga-chasu/